Марина Михалюк - Пакліч мяне

Пакліч мяне

Пакліч мяне

Стамілася душа, патухлі вочы, 
Нічога не патрэбна на зямлі,
І смерць, як чорны цень, па следу крочыць,
Нагадвае, што скончыліся дні.

Пакліч мяне, Ісус, у свет нязгасны,
Дзе ззяе Сонца Праўды назаўжды.
Цудоўнае чакае ў небе шчасце!
Там дзень адзін, як доўгія гады!

Суцешыцца ля ног Хрыста спяшаю,
Каб шлях у высь адкрыўся мне хутчэй,
Укрыжаванай побач быць жадаю
І не звадзіць з Цябе сваіх вачэй!

Гасподзь - святло: каго цяпер баяцца?
Бог - крэпасць і падмурак веры ўсёй!
З Табой, Збавіцель, мару я застацца,
У рай ляцець ачышчанай душой!..

"Господь - свет мой и спасение моё:
кого мне бояться?" (Пс. 26:1)
https://www.holypoem.com/1794
@holypoem

добавил: Михалюк Марина 2241 читатель

Похожие стихи

Вечерняя молитва
Марина Михалюк
2256
Уроки жизни
Марина Михалюк
1043
Цярпі Беларусь
Марина Михалюк
2782
Што натхняе мяне
Марина Михалюк
3065
Не сдавайся
Марина Михалюк
1741
Как близок день
Марина Михалюк
1297
0

Комментарии

Комментариев нет

Форма входа

Тематика стихотворений

Статистика пользователей

Онлайн всего: 1650
Гостей: 1650
Пользователей: 0